Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Лют 2025

Акуловіч: шанаваць i любіць мову - патрэба кожнага беларуса

Акуловіч: шанаваць i любіць мову - патрэба кожнага беларуса

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шанаваць і любіць мову - патрэба кожнага беларуса. Такой думкай з журналістамі падзялілася генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ірына Акуловіч падчас урачыстага мерапрыемства ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта вельмі прыгожая творчая імпрэза, неабходная нам усім. Мова - гэта душа народа, культура, традыцыі, гэта мы. Таму любіць яе, шанаваць, безумоўна, - патрэба кожнага беларуса", - сказала Ірына Акуловіч.

Сення на купалаўскай сцэне генеральны дырэктар БЕЛТА выступіла з вершам Яўгеніі Янішчыц "Непрыручаная птушка". Верш гэтага ж аўтара яна дэкламавала, дарэчы, і ў мінулым годзе на падобнай імпрэзе. Увогуле ў сям'і Ірыны Акуловіч чытаюць родную літаратуру, а любімая калыханка - беларускамоўная.

Што датычыцца дзейнасці інфармацыйнага агенцтва, Ірына Акуловіч расказала, што ў 90-я гады, адразу пасля запуску сайта БЕЛТА, пачала працаваць яго беларускамоўная версія. "І калі раней гэта было 30-40 навін у дзень, то цяпер - больш за сто навін. Мы перакладаем на беларускую мову ўсе творчыя, прыгожыя праекты, напрыклад "Беларусы ў кадры". Людзей, якія заходзяць на беларускамоўную версію сайта, становіцца ўсё больш. Мы бачым, што гэта патрэбна, цікава. Гэта тое, што сёння важна нашаму грамадству, каб адчуваць сябе беларусамі", - падкрэсліла яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі