15 студзеня, Каір /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Егіпет гатовы ўмацоўваць высокі ўзровень супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Хачу адзначыць высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі, які мы хочам не толькі прадаўжаць, але і ўмацоўваць у інтарэсах дзвюх краін", - сказаў Абдэль Фатах аль-Сісі.
Паводле яго слоў, Беларусь і Егіпет павінны выкарыстоўваць усе магчымасці для развіцця ўзаемавыгаднага партнёрства ў самых розных галінах.