Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Кст 2015

Звесткі аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі размяшчаюцца ў базе праграмы Савета Еўропы Herein

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звесткі аб беларускіх аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны размяшчаюцца ў інфармацыйнай базе даных у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны праграмы Савета Еўропы Herein. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір.

Інфармацыя даступна ў электронным выглядзе на афіцыйным сайце Савета Еўропы на англійскай мове. Міністэрства культуры сумесна з падведамнымі структурамі вядзе пастаянную работу на напаўненні профілю беларускага боку інфармацыяй у сферы культуры, аператыўным абнаўленні звестак.

Збор звестак у галіне культуры на афіцыйным сайце Савета Еўропы рэалізуецца па праграме "Кампендыум". Як растлумачыла Наталля Хвір, праект "Кампендыум" - гэта даведачная сістэма і работа ў рамках еўрапейскіх культурных палітык лакальных супольнасцей і інфармацый у інтэрнэце. Такая сістэма маніторынгу рэгулярна абнаўляецца, і кожны год публікуецца новая рэдакцыя кароткага зборніка аб культуры "Кампендыум". Праект быў ініцыіраваны Саветам Еўропы як сумеснае прадпрыемства з Інстытутам ERICarts у 1998 годзе і рэалізуецца ў партнёрстве з нацыянальнымі ўрадамі і сеткай незалежных вядучых еўрапейскіх экспертаў адносна культурнай палітыкі і пытанняў захавання спадчыны", - сказала Наталля Хвір.

"Кампендыум" разглядае пытанні прыярытэту, тэндэнцый і бягучых праблем адносна такіх пытанняў, як культурныя правы і этыка, культурная разнастайнасць, міжкультурны дыялог і роля розных партнёраў у зменлівай сістэме кіравання, падтрымка творчасці і ўдзел у культурным жыцці, эканамічныя, прававыя і адукацыйныя аспекты культуры і гісторыка-культурнай спадчыны, міжнароднае культурнае супрацоўніцтва. Сістэма сочыць за ажыццяўленнем і ўкараненнем лакальнага культурнага заканадаўства і палітыкі адносна спадчыны і культуры, а таксама культурных практык.

У час нядаўняй сустрэчы ў Мінску каардынатара праекта "Кампендыум", кіраўніка дырэктарата культурнай і прыроднай спадчыны Савета Еўропы Катрын Меркель з прадстаўнікамі ўстаноў культуры разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння аператыўнага абнаўлення інфармацыі ў сферы культуры ў інфармацыйнай базе даных праграмы Савета Еўропы "Кампендыум".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі