Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Ліп 2014

Зорка Надзеі Бабкінай стала дзясятай на Алеі лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі

Адкрыццё зоркі Надзеі Бабкінай у Віцебску10 ліпеня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Зорка Надзеі Бабкінай урачыста адкрыта на Алеі лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" на XXIII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, генеральны дырэктар цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Аляксандр Сідарэнка, старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін, Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка.

Спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" будзе ўручана сёння вечарам на канцэрце ўрачыстага адкрыцця форуму.

У розныя гады ўладальнікамі ўзнагароды станавіліся Эдзіта П'еха, Леў Лешчанка, Ала Пугачова, Сафія Ратару, Аляксандра Пахмутава, Валерый Лявонцьеў, "Песняры", Ігар Лучанок. Першым лаўрэатам узнагароды ў 2005 годзе стаў расійскі кампазітар Андрэй Пятроў. З 2009 года імёны ўладальнікаў спецыяльнай узнагароды ўвекавечваюцца на Алеі зорак.

Адкрыццё зоркі Надзеі Бабкінай у ВіцебскуНадзея Бабкіна - савецкая і расійская народная і эстрадная спявачка, даследчык народнай песні, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамбля "Руская песня" і тэатра "Руская песня", народная артыстка РСФСР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі