Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліп 2025

Жывапіс, скульптура, арт-аб'екты. Выставу "Архетыпы часу" прадставілі ў галерэі Савіцкага

Жывапіс, скульптура, арт-аб'екты. Выставу

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Персанальную мастацкую выставу члена Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў Ліліі Нішчык "Архетыпы часу" прадставілі ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Выставачны праект знаёміць з самабытным творчым светам беларускага скульптара, кераміста і жывапісца Ліліі Нішчык. У экспазіцыі дэманструецца 37 твораў з розных перыядаў творчай дзейнасці мастака: серыі жывапісных партрэтаў, сюжэтных і алегарычных кампазіцый, а таксама керамічная скульптура і арт-аб'екты.

Выстава складаецца з трох раздзелаў. Першы - "Архетыпы старажытнасці Беларусі" - змяшчае арт-аб'екты з керамікі, якія адсылаюць да легенд і сімвалаў нацыянальнай культуры, грунтуюцца на культурных каштоўнасцях беларускага народа. У частку экспазіцыі "Архетыпы падсвядомага - псіхалогія вобразаў" увайшлі скультурныя кампазіцыі, пераважна партрэты, у якіх перададзены розныя псіхалагічныя станы і эмоцыі чалавека. Завяршальны раздзел выставачнага праекта "Архетыпы асобы" складаецца з жывапісных партрэтаў. У іх аўтар імкнецца адлюстраваць культурны код у вобразах прадстаўнікоў сусветных цывілізацый, якія існавалі ў розных частках зямнога шара ў розныя гістарычныя перыяды.

"Архетып - гэта кропка адліку, пачатак фарміравання прынцыпаў цывілізацыйнага кода, заключанага ў вобразы, сімвалы і выявы ў калектыўным падсвядомым. Архетыпы існуюць у глыбінях нашага розуму з нараджэння. Яны заснаваны на культурных каштоўнасцях, якія адлюстраваны ў казках, легендах, міфалогіях, і перадаюцца ад продкаў. Гэтыя веды аб сабе і навакольным свеце вызначаюць уласны шлях развіцця асобы і цывілізацый, фарміруюць знешні і ўнутраны вобраз і логіку паводзін. І ў той жа час фарміруюцца агульныя паняцці для ўсяго чалавецтва", - расказала Лілія Нішчык аб цэнтральнай ідэі праекта.

Творы мастачкі знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Музея гісторыі горада Мінска і іншых музеяў Беларусі, у фондах Нацыянальнага музея Кітая, Дзяржаўнага музея сучаснага мастацтва Францыі, а таксама ў прыватных калекцых у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Аўстрыі, ЗША, Францыі, Кітаі і іншых краінах.
 
Экспазіцыя прадоўжыць работу да 3 жніўня.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі