Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Ліп 2015

Жараб'ёўка выступленняў удзельнікаў адбору дзіцячага "Еўрабачання-2015" адбудзецца 1 жніўня

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жараб'ёўка выступленняў удзельнікаў нацыянальнага адбору дзіцячага "Еўрабачання-2015" на фінальным гала-канцэрце пройдзе 1 жніўня ў Белтэлерадыёкампаніі. У гэты ж дзень адбудзецца запіс відэавізітак юных выканаўцаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

Імя пераможцы адборачнага тура дзіцячага "Еўрабачання-2015", які прадставіць краіну на прэстыжным міжнародным музычным форуме ў Балгарыі, будзе вядома 21 жніўня ў час фінальнага гала-канцэрта, сачыць за ходам якога ў прамым эфіры змогуць тэлегледачы каналаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Вядучымі вечарыны стануць прадстаўнік на дзіцячым "Еўрабачанні-2013" Ілья Волкаў і шоўмен, вядучы праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" Дзмітрый Новік.

У фінале выступяць дзесяць канкурсантаў: ансамбль "Заранак" (Мінск), Асланаў Руслан (Мінскі раён), Купрыяновіч Зінаіда (Мінск), Васілеўская Ангеліна (Мінск), група "Нясумны ўзрост" (Мінск), Козак Лізавета і Тоўсцік Алена (Кобрын), Мураўёва Лізавета (Мінск), Маханькоў Аляксандр (Мінск), Новік Марыя (Мінск) і Магільная Марыя (Магілёў).

У прэс-службе таксама нагадалі, што ўсе правы, што адносяцца да правядзення нацыянальнага адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі