Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Май 2019

ZENA на "Еўрабачанні" ў Тэль-Авіве зрабіла выклік Сяргею Лазараву

ZENA на
Фота прадзюсарскага цэнтра Віктара Дробыша

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ZENA на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" у Тэль-Авіве зрабіла выклік Сяргею Лазараву, які з'яўляецца адным з фаварытаў конкурсу. Такой інфармацыяй з карэспандэнтам БЕЛТА падзялілася беларуская ўдзельніца.

"Я гатова перамагаць і ўжо зрабіла выклік прадстаўніку Расіі на конкурсе - Сяргею Лазараву. Мы пазнаёміліся на "Новай хвалі", з таго часу сябруем. Сустракаліся некалькі разоў у Маскве перад конкурсам і ў Ізраілі ў прамежках паміж рэпетыцыямі. Мы нічога адзін аднаму не раім, знаходзімся ў аднолькавых умовах і жадаем удачы. Кожны з нас ведае, чым ён павінен займацца і што павінен паказаць на сцэне. Разам з тым я гатова ісці да канца", - расказала ZENA.

Паводле слоў выканаўцы, яна паспела пазнаёміцца і паразмаўляць з іншымі канкурсантамі. "6 мая ў нас была вялікая вечарынка ў Тэль-Авіве. Там былі ўсе дэлегацыі. Ва ўсіх цяпер вельмі складаны графік і не атрымліваецца часта бачыцца, - адзначына яна.

У нашай выканаўцы сёння другая рэпетыцыя на галоўнай пляцоўцы конкурсу Expo Tel Aviv. У першым паўфінале ZENA пакажа абноўлены нумар і з'явіцца ў новым вобразе, які пакарыў ужо многіх удзельнікаў "Еўрабачання". "Я ацэньваю свой нумар на вельмі высокую ацэнку. Лічу, што ў нас усё цудоўна атрымліваецца, і мы павінны прайсці ў фінал. Я ўпэўнена ў сваёй камандзе, а каманда ўпэўнена ўва мне. Там, дзе ёсць вера, упэўненасць і пазітыўныя эмоцыі, заўсёды ўсё атрымліваецца", - падкрэсліла спявачка.

Беларусь удзельнічае ў самым папулярным песенным шоу Еўропы 16-ы раз. ZENA выступіць пад нумарам восем у першым паўфінале 14 мая. Другі паўфінал запланаваны на 16 мая, фінал - на 18 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі