Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Apr 2015

Зборная Бельгіі стала апошнім чвэрцьфіналістам ЧС па футзале

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ХI чэмпіянаце свету па футзале вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Апошнімі ў васьмёрку лепшых каманд планеты прабіліся футзалісты зборнай Бельгіі, якія ў заключным туры спаборніцтваў папярэдняй групы В разграмілі каманду Нарвегіі з лікам 7:2. У гэтай гульні бельгійцы дзейнічалі свабодна і ўжо да перапынку вялі 5:0. У другім тайме скандынавы кінуліся адыгрываць і два разы запар паразілі вароты сапернікаў. Аднак гэта не збянтэжыла іх, і ў хуткім часе бельгійцы забілі яшчэ два галы, зняўшы ўсе пытанні аб пераможцы. У складзе зборнай Бельгіі выдатна згулялі Хішам Чануф і Стывен Дзільен, якія забілі па тры мячы. У апошнім матчы гэтага квартэта яго пераможца каманда Парагвая нечакана ўступіла мараканцам - 3:4. Падагульняючае становішча ў групе В: Парагвай - 6 ачкоў (розніца мячоў - 15-8), Бельгія - 4 (14-12), Марока - 4 (15-16), Нарвегія - 3 (12-20).

Такім чынам, сёння адбудуцца 4 сустрэчы за выхад у паўфінал. На пляцоўцы Мінскага Палаца спорту ў 18.15 згуляюць каманды Уругвая і Бельгіі (прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"), а ў 20.15 пачнецца сустрэча зборных Беларусі і Парагвая (прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 2").

Яшчэ два матчы пройдуць на пляцоўцы брэсцкага спартыўнага комплексу "Вікторыя": Калумбія - Расія (19.00), Аргенціна - Чэхія (21.00).

Пераможцы чвэрцьфінальных баталій перабазіруюцца пад купал "Мінск-Арэны". Там 24 красавіка пройдуць паўфінальныя матчы, а 25 красавіка адбудуцца медальныя паядынкі за залатую і бронзавую ўзнагароды.

Пасля першага этапу сусветнага першынства спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае ўругваец Марсіа Себасцьян, які забіў 7 мячоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі