Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Mar 2016

Запаведная зона Белавежскай пушчы павялічана да 58,3 тыс. га

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плошча запаведнай зоны Белавежскай пушчы павялічана на 1,2 тыс. га да 58,3 тыс. га, у тым ліку за кошт уключэння ўчасткаў лесабалотнага комплексу "Дзікае". Гэта прадугледжана ўказам нумар 99 "Аб пераўтварэнні Нацыянальнага парку "Белавежская пушча", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Нормы дакумента нацэлены на аптымізацыю межаў і рэжыму аховы функцыянальных зон нацыянальнага парку.

Змяненні рэжымаў аховы і выкарыстання тэрыторыі Белавежскай пушчы заключаюцца ў пераглядзе і павелічэнні колькасці ўчасткаў з дадатковымі абмежаваннямі на гаспадарчую дзейнасць за межамі запаведнай зоны. Так, у месцах гнездавання ахоўных відаў драпежных птушак павялічваецца да 6 месяцаў у годзе перыяд забароны вядзення гаспадарчай дзейнасці.

Указам дазволена праводзіць на тэрыторыі запаведнай зоны мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу з чужароднымі відамі раслін і жывёл, а таксама на аднаўленне парушанага гідралагічнага рэжыму. Такія мерапрыемствы павінны быць узгоднены з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальнай акадэміяй навук.

Змяненні ўносяцца і ў склад рэкрэацыйнай зоны нацыянальнага парку, што ў перспектыве дазволіць пашырыць яго турыстычныя магчымасці.

Рэалізацыя норм указа нумар 99 дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць прыродаахоўных і лесааднаўленчых мерапрыемстваў, аптымізаваць расходы на вядзенне гаспадарчай дзейнасці, а таксама забяспечыць дадатковыя меры кантролю за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі