Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Jan 2016

Замежныя госці будуць запрошаны на ўсе мерапрыемствы Года культуры ў Беларусі

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя госці будуць запрошаны на ўсе мерапрыемствы Года культуры ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы на ўсе мерапрыемствы будзем запрашаць замежных гасцей. Галоўная задача - паказаць нашу культуру тым, хто прыедзе з-за межаў Беларусі", - сказаў Васіль Чэрнік.

Паводле яго слоў, у Беларусі будуць праводзіцца дні культуры замежных краін, а за мяжой - дні культуры Беларусі. Гэта, у прыватнасці, прадугледжана рэспубліканскім планам мерапрыемстваў па правядзенні Года культуры.

Знакавай культурнай падзеяй 2016 года стане рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які пройдзе ў чэрвені ў Гродне. Паводле слоў намесніка міністра, патранаж над гэтым фестывалем возьме генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава. У фестывальных мерапрыемствах плануецца ўдзел кіраўніцтва ЮНЕСКА з Парыжа. Кіраўніцтва арганізацыі таксама выказала прапанову ўзяць патранаж над рэспубліканскім фестывалем фальклорнага мастацтва "Берагіня".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі