3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 879 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1294. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 396 869 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 388 632 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2882 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 17 076 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 378 212 тэстаў.