У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліс 2018

XXV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"

XXV Мінскі міжнародны кінафестываль

Свой чвэрцьвекавы юбілей "Лістапад" прысвяціў вядомаму рэжысёру і аднаму з любімых аўтараў кінафестывалю Кіры Муратавай. За аснову лозунга "Лістапада-2018" узяты аднайменны фільм "Пазнаючы белы свет". Менавіта такім, на думку арганізатараў, павінна быць кіно: гаварыць на мове высокага мастацтва пра блізкае.

"Пазнаючы белы свет" – адзін з тых фільмаў савецкай эпохі, якія не старэюць, а, наадварот, з кожным годам уздзейнічаюць усё мацней. Кіно Кіры Муратавай – гэта навацыя, актуальнасць і вечныя тэмы. Мы з вялікім трапятаннем ставімся да Кіры Георгіеўны і яе да нас увагі, – расказаў напярэдадні фестывалю праграмны дырэктар Ігар Сукманаў. – У той жа час мы хочам запрасіць "пазнаць белы свет" у прямым сэнсе, таму што кіно – это не проста займальны аповед. Акунаючыся ў  зусім розныя кантэксты, культуры, сюжэты мы даведваемся пра свет, а разам з тым пазнаём і саміх сябе".

Ганаровымі гасцямі XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" сталі адна з вядучых актрыс Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя Уладзіміра Маякоўскага народная артыстка РСФСР Святлана Немаляева і акцёр, рэжысёр, прадзюсар Рустам Сагдулаеў. У кінамарафоне-2018 прынялі ўдзел 167 фільмаў з 48 краін, упершыню прадставілі свае карціны Кенія і ПАР.

Галоўны прыз кінафестывалю – "Золата Лiстапада-2018" – атрымаў фільм "Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары" рэжысёра Раду Жудэ (Румынія, Чэхія, Францыя, Балгарыя, Германія).

Прыз глядацкіх сімпатый "За лепшы ігравы фільм" атрымала карціна "Юлі", рэжысёр – Ісіар Бальянін (Іспанія, Вялікабрытанія, Германія).

У нацыянальным конкурсе лепшым ігравым фільмам стала стужка Мары Тамковіч "Дачка".

Гран-пры асноўнага конкурсу дакументальнага кіно "Лiстапада" атрымаў фільм рэжысёра Алісы Каваленка "Хатнія гульні" (Украіна, Францыя, Польшча).

Прыза Прэзідэнта Беларусі "За гуманізм і духоўнасць у кіно" ўдастоена расійская рэжысёр-пастаноўшчык карціны "Сэрца свету" Наталія Мешчанінава.

Пераможцам конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік-2018" стала стужка "Супа Мода" рэжысёра Лікарыёна Вайнайна (Кенія, Германія).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску