19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская сінхраністка Васіліна Хандошка стала прызёрам чэмпіянату свету па водных відах спорту 2025 года, які праходзіць у Сінгапуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першы медаль нашай каманды на ЧС-2025 быў атрыманы ў тэхнічнай праграме салістак. Пятнічную кваліфікацыю Хандошка прайшла з другім рэзультатам сярод 35 дзяўчат, у фінале 19 ліпеня беларуска атрымала за сваё выступленне 260,5416 бала і заваявала серабро. Перамогу з рэзультатам 272,9917 ачкі атрымала Сю Хуэянь з Кітая, тройку замкнула іспанка Ірыс Ціа Касас (260,2917).
На мінулагоднім чэмпіянаце свету ў Досе Васіліна была ў тэхнічнай праграме чацвёртай, а таксама заваявала бронзу ў адвольнай. Кваліфікацыя ў гэтым відзе ў салістак адбудзецца заўтра, фінал запланаваны на 22 ліпеня. У панядзелак Хандошка ў пары з Дар'яй Федарук паспрачаецца за медалі ў тэхнічнай праграме дуэтаў.