Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Jan 2017

Хакеісты Славакіі атрымалі ўпэўненую перамогу над Расіяй на старце Каляднага турніру

Хакеісты Славакіі атрымалі ўпэўненую перамогу над Расіяй на старце Каляднага турніру4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда Славакіі атрымала ўпэўненую перамогу над Расіяй у другім матчы ў групе В з лікам 12:0 на XIII Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Славацкія ігракі ўжо ў ходзе першага перыяду чатыры разы паразілі вароты расіян. Лік на 2-й хвіліне адкрыў Любамір Ваіч. Галявым дублем у складзе пераможцаў вызначыўся Любамір Секераш, які правёў больш за 200 матчаў у НХЛ і выступаў за нацыянальную зборную сваёй краіны на чэмпіянатах свету. Дзякуючы гэтаму поспеху славакі ўзначалілі турнірную табліцу групы В турніру. Расію на спаборніцтвах у Мінску прадстаўляюць ігракі аматарскай каманды "Самрау", якая складаецца з ветэранаў уфімскага "Салавата Юлаева" і пермскага "Молата".

Хакеісты Славакіі атрымалі ўпэўненую перамогу над Расіяй на старце Каляднага турніруРаней на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" ў гэтым квартэце хакеісты Фінляндыі былі мацнейшымі за сапернікаў з Германіі - 11:3. У другім туры ў групе А 5 студзеня згуляюць Расія - Фінляндыя (13.00) і Германія - Славакія (17.00).Хакеісты Славакіі атрымалі ўпэўненую перамогу над Расіяй на старце Каляднага турніру Хакеісты Славакіі атрымалі ўпэўненую перамогу над Расіяй на старце Каляднага турніру

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі