Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Jan 2018

Хакеісты Швейцарыі перамаглі каманду Кітая ў стартавым матчы Каляднага турніру

Хакеісты Швейцарыі перамаглі каманду Кітая ў стартавым матчы Каляднага турніру4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты Швейцарыі на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" перамаглі каманду Кітая з лікам 7:4 у стартавым паядынку 14-га Каляднага аматарскага турніру на прыз Прэзідэнта Беларусі. Аўтарам першага гола гэтых спаборніцтваў стаў швейцарскі нападаючы П'етра Джыры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Хакеісты Швейцарыі перамаглі каманду Кітая ў стартавым матчы Каляднага турніруУ другім сённяшнім матчы папярэдняй групы А каманда Прэзідэнта Беларусі ў 19.00 сустрэнецца з хакеістамі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

У першым паядынку групы В каманда Расіі разграміла зборную Балкан з лікам 19:1. У 19.30 згуляюць хакеісты Швецыі і Чэхіі.

Хакеісты Швейцарыі перамаглі каманду Кітая ў стартавым матчы Каляднага турніруЧасцей за ўсё на Калядным турніры аматараў хакея перамагала каманда Прэзідэнта Беларусі, якая 10 разоў станавілася трыумфатарам гэтых спаборніцтваў (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017), тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі