Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Стд 2017

Хакеісты Фінляндыі і Германіі адкрыюць гульнявую праграму XIII Каляднага міжнароднага турніру

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманды Фінляндыі і Германіі адкрыюць 4 студзеня гульнявую праграму XIII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У турніры ў Мінску прымуць удзел восем каманд, якія падзелены на дзве групы. Квартэт А склалі каманды Прэзідэнта Беларусі, ААЭ, Балкан і Швейцарыі. У групу В увайшлі зборныя Расіі, Фінляндыі, Славакіі і Германіі.

Формула правядзення турніру застаецца ранейшай. На папярэдняй стадыі каманды правядуць матчы ў групах, пасля адбудуцца паядынкі за прызавыя месцы: пераможцы квартэтаў А і В 7 студзеня сустрэнуцца ў вырашальнай сустрэчы за галоўны прыз турніру, а каманды, якія занялі другія месцы, разыграюць бронзавыя ўзнагароды. Усе гульні XIII Каляднага турніру пройдуць на дзвюх пляцоўках (вялікай і малой) "Чыжоўка-Арэны".

Дзеючай пераможцай турніру з'яўляецца хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі, якая год таму, у студзені 2016-га, у фінале была мацнейшай за сапернікаў з Фінляндыі - 2:1. Бронзавым прызёрам стала каманда Славакіі, разграміўшы ў матчы за трэцяе месца шведаў з лікам 17:3.

Упершыню галоўны прыз Каляднага турніру быў разыграны ў 2005 годзе. У фінале ў сталічным Палацы спорту хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі была мацнейшай за сапернікаў з Расіі (11:5).

Расклад матчаў XIII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея:

"Чыжоўка-Арэна"

4 студзеня

Група А (вялікая арэна)

зборная Балкан - Швейцарыя (13.00),

цырымонія адкрыцця (17.30),

Беларусь - ААЭ (19.00).

Група B (малая арэна)

Фінляндыя - Германія (12.00),

Славакія - Расія (15.30).

5 студзеня

Група А (вялікая арэна)

ААЭ - Швейцарыя (14.00),

Беларусь - зборная Балкан (19.00).

Група В (малая арэна)

Расія - Фінляндыя (13.00),

Германія - Славакія (17.00).

6 студзеня

Група А (вялікая арэна)

ААЭ - зборная Балкан (14.00),

Швейцарыя - Беларусь (19.00).

Група В (малая арэна)

Расія - Германія (15.00),

Фінляндыя - Славакія (19.00).

7 студзеня (вялікая арэна)

матч за 3-е месца (13.00),

фінал (18.00).

Матчы Каляднага хакейнага турніру прыцягваюць на трыбуны вялікую колькасць балельшчыкаў, якія змогуць наведаць лядовыя баталіі бясплатна. У сувязі з правядзеннем спаборніцтваў у "Чыжоўка-Арэне" будуць арганізаваны дадатковыя тралейбусныя і аўтобусныя маршруты нумар 926, а таксама будзе павялічана колькасць рухомага саставу 7 студзеня на тралейбусным маршруце нумар 49.

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі станавілася пераможцай Каляднага міжнароднага турніру 9 разоў (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016). Тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).

Арганізатарамі турніру з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Беларусі", Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.Расклад матчаў XIII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі