12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з мінчанамі даў параду, як пазбегнуць хвароб і весці здаровы лад жыцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы заклікаў да актыўнага ўдзелу мінчан у работах па добраўпарадкаванні ў горадзе. "Суботнікі, суботнікі. Прыводзьце ў парадак. Трэба капацца ў зямлі. Каб не ў рэстаране толькі сядзелі, а на зямлі. І пажадана - басанож. Будзеце хадзіць босымі нагамі - хварэць не будзеце. Мая вам парада", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, яшчэ адзін залог здароўя - рэгулярныя заняткі спортам. Прэзідэнт прывёў прыклад Кітая, дзе фізкультурай і спортам масава займаецца не толькі моладзь, але і пенсіянеры.
"Займайцеся спортам. Я рэкамендаваў заўсёды. Дзве гадзіны ў дзень. І вадзіце за сабой сваіх дзяцей. Гэта дзеля таго, каб вы менш валяліся ў бальніцах, каб вы былі здаровыя. Здароўя вам! Як я гавару, усё астатняе мы купім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.