28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Х Міжнародны культурна-адукацыйны форум дзяржаў - удзельніц СНД "Дзеці Садружнасці" пройдзе ў Беларусі з 7 па 16 ліпеня, паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час першага пасяджэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2025 годзе гэтага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта мерапрыемства пад эгідай Міжпарламенцкай асамблеі краін СНД праходзіць з 2013 года. Гэта была ініцыятыва Кыргызстана, і з 2013 года мерапрыемства праводзілася ў Кыргызстане. У 2021 годзе форум прымала Расія, а ў 2023 годзе - Узбекістан. Па нашай ініцыятыве, па ўзгадненні з Прэзідэнтам нашай краіны было прынята рашэнне, што форум у 2025 годзе прыме Беларусь", - расказала Наталля Качанава.
Форум аб'яднае дзяцей краін СНД. "Было прынята рашэнне правесці яго з 7 па 16 ліпеня ў аздараўленчым лагеры "Зубраня", - падкрэсліла спікер. - Аргкамітэт па яго падрыхтоўцы і правядзенні ўзначальвае Сяргей Хаменка (намеснік старшыні Савета Рэспублікі. - Заўвага БЕЛТА)".