Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Сак 2016

Выступленне прадстаўніка Беларусі на нацыянальным адборы "Еўрабачання-2016" убачаць у 42 краінах

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выступленне беларускага прадстаўніка на нацыянальным адборы "Еўрабачання-2016" убачаць у 42 краінах - удзельніцах папулярнага песеннага конкурсу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Беларуская дэлегацыя ў складзе намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марата Маркава, каардынатара праектаў медыяхолдынга і Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС) Вольгі Саламаха і кіраўніка праекта "Еўрабачанне" ў Беларусі" Вольгі Шлягер прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый краін - удзельніц конкурсу, якая пройдзе 13-15 сакавіка ў Стакгольме (Швецыя). "Арганізатарам шоу будзе прадстаўлены пакет матэрыялаў, неабходны для ўдзелу афіцыйнага прадстаўніка нашай краіны ў міжнародным конкурсе, у тым ліку відэа выступлення на нацыянальным адборы, якое будзе трансліравацца на нацыянальных каналах усіх краін - удзельніц "Еўрабачання", - расказалі ў прэс-службе. - Гэта будзе садзейнічаць пазнаваемасці нашага артыста за мяжой".

Там растлумачылі, што беларускія тэлегледачы таксама будуць мець магчымасць пазнаёміцца з удзельнікамі іншых краін на "Еўрабачанні-2016". Плануецца, што ў эфіры "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будзе паказана відэа ўсіх выканаўцаў, якія складуць канкурэнцыю Аляксандру Іванову (выступае пад псеўданімам IVAN). Усяго ў гэтым конкурсе прымуць удзел 43 краіны.

Па выніках жараб'ёўкі, IVAN выступіць у першай частцы другога паўфіналу, які адбудзецца 12 мая. Разам з ім за выхад у фінал будуць змагацца выканаўцы з Албаніі, Аўстраліі, Бельгіі, Балгарыі, Даніі, Македоніі, Грузіі, Ірландыі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Славеніі, Швейцарыі і Украіны.

Канчатковы парадак выступленняў паўфіналістаў прадзюсары песеннага форуму вызначаць пазней. Такая сістэма размеркавання канкурсантаў дзейнічае ўжо некалькі гадоў і дае магчымасць арганізатарам рабіць шоу яркім і запамінальным.

Акрамя гэтага, у прэс-службе расказалі, што ў студзені прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі ў якасці членаў журы прымалі ўдзел у нацыянальным мальтыйскім адборы на конкурс песні "Еўрабачанне", а 12 сакавіка ў складзе журы будуць ацэньваць выступленні фіналістаў шведскага Melodifestivalen.

Фінал "Еўрабачання-2016" адбудзецца 14 мая, паўфіналы пройдуць 10 і 12 мая. Швецыя будзе прымаць у сябе конкурс шосты раз.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі