У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Сак 2020

Выставачны праект у Гомелі раскажа пра пераможны май 1945 года

Выставачны праект у Гомелі раскажа пра пераможны май 1945 года
Фота з архiва

23 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выставачны праект "Без тэрміну даўнасці", прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, адкрыецца 26 сакавіка ў палацы Румянцавых і Паскевічаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.

Часткай праекта стануць матэрыялы выстаўкі "Капітуляцыя Германіі. Май 1945". Экспазіцыю, якая раскажа аб пераможных днях мая 1945-га, падрыхтавалі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Германа-расійскага музея "Берлін-Карлсхорст". "Фатаграфіі і дакументы перадаюць атмасферу, якая панавала ў краінах Еўропы на момант падпісання акта аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі. Ён не толькі паставіў кропку ў гісторыі самай страшнай вайны XX стагоддзя, але і адкрыў новую старонку - аднаўлення памяці аб тых, хто змагаўся і перамог", - адзначылі ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе.

Аб тым, як ішло вяртанне імёнаў невядомым героям вайны, расказваюць сапраўдныя экспанаты з фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Дзякуючы пошукавай дзейнасці супрацоўнікаў музея дзясяткі без весткі прапаўшых людзей набылі свае імёны, а сваякі даведаліся пра іх лёсы і подзвігі. За гэтым стаяць доўгія месяцы пошуку, запыты ў дзяржаўныя органы і ўстановы, званкі і тэлеграмы людзям, якія жывуць за тысячы кіламетраў, гадзіны, праведзеныя ў архівах.

Яшчэ адзін блок праекта прысвечаны дзейнасці пошукавых атрадаў. "75 гадоў прайшло з таго часу, як адгрымелі апошнія залпы гарматы, а работа па аднаўленні памяці загінулых прадаўжаецца. У Беларусі і Расіі ствараюцца пошукавыя атрады, іх удзельнікі працуюць у месцах бітваў і няўлічаных воінскіх пахаванняў, паднімаюць архіўныя дакументы, праводзяць перапахаванні", - падкрэслілі арганізатары. У праекце сваім вопытам падзеляцца супрацоўнікі дзяржаўнага гісторыка-культурнага і прыроднага музея-запаведніка А.С.Грыбаедава "Хмяліта" (Расія). Яны прадставяць работы аб дзейнасці пошукавых атрадаў Смаленшчыны.

"Выставачны праект "Без тэрміну даўнасці", які аб'яднаў працу музеяў розных краін, сведчыць аб тым, што няма тэрміну даўнасці ні злачынствам вайны, ні гераізму салдат, якія цаною свайго жыцця наблізілі Перамогу", - дадалі ў палацава-паркавым ансамблі.

Праект будзе даступны па 10 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс