Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Крс 2021

Выстава "Натхнёны Коласам" мастака Анатоля Бяляўскага адкрыецца 21 красавіка ў Мінску

Выстава
Фота з архiва

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава пейзажаў "Натхнёны Коласам" мастака Анатоля Бяляўскага адкрыецца 21 красавіка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

"Якуб Колас вельмі любіў прыроду, захапляўся яе з'явамі, прыслухоўваўся да таямніц яе жыцці - загадкавых і неразгаданых. У сваіх творах натхнёны пясняр беларускай прыроды як сапраўдны мастак слова маляваў непараўнальнае аблічча зямлі і роднага краю. Пад яго пяром прырода пачынае зіхацець мноствам колераў і адценняў", - адзначылі ў музеі.

Сярод беларускіх мастакоў-пейзажыстаў вылучаецца асоба Анатоля Бяляўскага. "Галоўнымі рысамі яго творчасці з'яўляюцца лірызм і цеплыня ўвасаблення прыгажосці прыроды. Тварцу ўдаецца дасканала перадаць колеравую гаму і шматаблічныя дэталі, што робіць яго карціны арыгінальнымі, непаўторнымі. Мастак, як і некалі Якуб Колас, у простым знаходзіць асаблівае, у звычайным - цікавае , а прырода на яго палотнах быццам ажывае", - падкрэслілі арганізатары.

З пачатку сваёй творчай дзейнасці член Саюза мастакоў Беларусі, вядомы тварэц Анатоль Бяляўскі напісаў каля 3 тыс. карцін. Яго творчасць добра вядома ў Беларусі. Яго карціны маюць вялікую папулярнасць сярод калекцыянераў, многія з іх знаходзяцца ў вядомых замежных калекцыях. Пейзаж "Ручэй", на стварэнне якога мастака натхніў аднайменны верш Якуба Коласа, знаходзіцца ў калекцыі жывапісу родных пісьменніка. Анатоль Бяляўскі працуе ў розных жанрах - пейзаж, партрэт, ёсць карціны з глыбокім філасофскім сэнсам, а таксама на гістарычныя тэмы. Усе работы аб'яднаны любоўю да сваёй роднай зямлі, загадкавай прыгажосцю і толькі яму ўласцівым стылем і почыркам.

"Нямала павандраваўшы з мальбертам па Беларусі і іншых краінах свету, Анатоль Іванавіч прызнаецца, што нідзе не сустракаў такой цудоўнай прыроды, як у роднай старонцы", - дадалі ў музеі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі