Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Dec 2016

Выстава беларускіх ікон XVII-XVIII стагоддзяў адкрываецца ў Іспаніі

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставу беларускіх ікон XVII-XVIII стагоддзяў прадставіць у Іспаніі Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца аддзела старажытнабеларускага мастацтва НММБ Алена Карпенка.

Гэта шэдэўры старажытнабеларускага мастацтва, якія раней не пакідалі Беларусь. Выстава пад назвай "Таінства часу і духу" ("Апосталы і прарокі. Беларускія іконы XVII-XVIII стагоддзяў") пачне работу ў Доме-музеі Эль Грэка ў Таледа сёння адначасова з адкрыццём там пасольства Беларусі.

Кошт страхоўкі 12 праваслаўных ікон, якія адправяцца ў падарожжа праз некалькі еўрапейскіх краін, - амаль $30 млн. Ідэя арганізацыі такой выставы належыць гендырэктару НММБ Уладзіміру Пракапцову, рэалізацыя праекта заняла амаль два гады. У экспазіцыі музея ў Таледа шмат палотнаў Эль Грэка, на якіх адлюстраваны вядомыя ў праваслаўі святыя: Пётр, Павел, Мікалай. Уладзімір Пракапцоў прапанаваў размясціць беларускія іконы побач з работамі мастака з той жа тэматыкай.

Беларускія іконы ў Таледа будуць экспанавацца па 12 сакавіка 2017 года.

Пазней, як чакаецца, у Мінск прыбудзе некалькі карцін з Дома-музея Эль Грэка. Перагаворы ідуць аб двух-трох палотнах, у тым ліку "Пётр і Павел".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі