Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Май 2016

Выстава беларускіх ікон будзе прадстаўлена ў Музеі Ватыкана

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава беларускіх ікон "Іканапіс Беларусі 17-21 стагоддзяў" будзе прадстаўлена з 18 мая па 25 ліпеня ў Музеі Ватыкана, паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Усяго ў экспазіцыю ўвойдуць 33 іконы - праваслаўныя і каталіцкія. У асноўным гэта будуць работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, а таксама 3 - з Дома міласэрнасці, напісаныя сучаснымі іканапісцамі. "Для нас будзе вельмі прыемна паказаць гэтыя ўнікальныя работы, якія, на наш погляд, цікавыя не толькі турыстам, але і спецыялістам. Мы падрыхтавалі адпаведныя інфармацыйныя бюлетэні на чатырох мовах - беларускай, рускай, італьянскай, англійскай. Будзем іх раздаваць бясплатна наведвальнікам нашых выстаў", - сказаў Уладзімір Пракапцоў.

Іконы ў Музеі Ватыкана будуць размяшчацца ў шкляных вітрынах. З-за такіх умоў, паводле слоў гендырэктара музея, давялося двойчы перафармаціраваць экспазіцыю: некаторыя іконы з-за сваіх вялікіх памераў проста не маглі ўвайсці ў вітрыны. Дарэчы, у інтэр'еры музея рымска-грэчаскі іканастас. Таму беларускія іконы вельмі арганічна ўпішуцца ў агульную канцэпцыю выставачнай залы. Пасля выставы ў Ватыкане ў верасні-кастрычніку плануецца падрыхтаваць вялікую справаздачу ў Нацыянальным мастацкім музеі: паказаць нават тыя іконы, якія не ўвайшлі ў гэту экспазіцыю.

На адкрыцці выставы ў Ватыкане будзе праваслаўны хор. Плануецца выезд Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага архібіскупаТадэвуша Кандрусевіча.

У цэлым, паводле слоў Уладзіміра Пракапцова, гэта ўнікальны знакавы праект, які рыхтаваўся некалькі гадоў. Вялікая дапамога ў яго рэалізацыі аказана дыпламатамі, а таксама супрацоўнікамі Мінкультуры, Міністэрства замежных спраў. Праект папулярызуе не толькі Нацыянальны мастацкі музей, але і краіну ў цэлым. "Выставіцца ў Музеі Ватыкана не так проста. Увайсці ў такія прэстыжныя залы - гэта гонар для любой краіны", - рэзюмаваў гендырэктар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі