Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Лют 2015

Выстаўка "Беларусы.by" адкрыецца 6 лютага ў Санкт-Пецярбургу

3 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выстаўка "Беларусы.by" адкрыецца 6 лютага ў Санкт-Пецярбургу ў Расійскім этнаграфічным музеі. Яна арганізавана Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Экспазіцыя сканцэнтруе ўвагу на тых асаблівасцях матэрыяльнай культуры, якія з'яўляюцца характэрнымі для нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў. Будуць прадстаўлены дасягненні нацыянальнай гісторыі, традыцый, матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі на прыкладзе матэрыялаў этнаграфічных даследаванняў, якія праводзіліся супрацоўнікамі музея ў ХХ стагоддзі. Дамінантай выстаўкі стане экспанаванне народнага адзення як найбольш яркай часткі матэрыяльна-культурнай спадчыны беларускага народа і вырабаў хатніх рамёстваў і промыслаў: ткацтва, вышыўкі, карункапляцення, разьбы па дрэве, ганчарства.

Цеснае супрацоўніцтва паміж Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі і Расійскім этнаграфічным музеем працягваецца ўжо больш за пяць гадоў. Выстаўка "Беларусы.by" стане трэцім сумесным праектам.

Выстаўка "Беларусы.by" будзе працаваць у Санкт-Пецярбургу да 22 сакавіка

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі