Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Mar 2017

Выстаўка "Ахова здароўя Беларусі" адкрываецца ў Мінску

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Ахова здароўя Беларусі-2017" будзе праходзіць з 21 па 24 сакавіка ў Мінску ў час Беларускага медыцынскага форуму. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Гэта самая буйная медыцынская выстаўка ў краіне, у якой традыцыйна ўдзельнічаюць лідары медыцынскай і фармацэўтычнай прамысловасці, распрацоўшчыкі новых тэхналогій дыягностыкі і лячэння захворванняў чалавека. Штогод выстаўка збірае больш за 200 вядучых вытворцаў і дыстрыб'ютараў абсталявання, паслуг, медыкаментаў, вырабаў медпрызначэння з Беларусі і іншых краін.

Краінай - партнёрам выстаўкі выступіць Індыя. Краіна прадставіць аб'яднаную экспазіцыю, дзе будзе дэманстравацца прадукцыя амаль 50 прадпрыемстваў. Асобныя стэнды будуць прысвечаны медыцынскай галіне Польшчы і Латвіі. Яны арганізаваны аддзелам садзейнічання гандлю і інвестыцыям пасольства Польшчы ў Беларусі і Латвійскім агенцтвам інвестыцый і развіцця.

Выстаўка "Ахова здароўя Беларусі" стала традыцыйным месцам абмену вопытам вучоных і спецыялістаў, студэнтаў медыцынскіх ВНУ і кіраўнікоў медустаноў. Таму яе правядзенне з'яўляецца немалаважнай часткай працэсу ўдасканалення айчыннай сістэмы аховы здароўя, што дазваляе азнаёміць практычных спецыялістаў-медыкаў з дасягненнямі медыцынскай і замежнай індустрыі, новымі метадамі дыягностыкі і лячэння захворванняў. Спецыялісты з усёй Беларусі маюць магчымасць асабіста азнаёміцца з прадукцыяй замежных і айчынных вытворцаў, а таксама ўнесці свае прапановы па ўдасканаленні гэтай прадукцыі непасрэдна вытворцам.

Выстаўка будзе праходзіць па адрасе: прасп. Пераможцаў, 20/2 (Футбольны манеж). Арганізатарам выступае Міністэрства аховы здароўя сумесна з ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі".-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі