Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Кст 2017

Выстаўка аб Нясвіжскім палацы экспануецца на ВДНГ у Маскве

3 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Фотавыстава "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" - здабытак сусветнай культуры" адкрылася на ВДНГ у Маскве. Яна разгарнулася ў павільёне "Рэспубліка Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

На фотавыставе можна ўбачыць як сам палацава-паркавы ансамбль, бастыёны замка і замкавы двор, земляныя валы, маляўнічыя паркі і возера, так і ўнутранае ўбранне. У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі бальнай, каміннай, паляўнічай, зорнай і тэатральнай залаў, бібліятэкі і архіва, капліцы, калекцыйнага кабінета "Мінералы", спальні і кабінета князя, салона і спальні княгіні, зала слуцкіх паясоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі