Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Врс 2015

Выдатныя музыканты сучаснасці выступяць на закрыцці фестывалю Башмета ў Мінску

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адразу два выдатныя музыканты сучаснасці Віктар Траццякоў і Юльян Рахлін выступяць на закрыцці Х Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў мастацкі кіраўнік фестывалю, беларускі піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў Расціслаў Крымер.

Планавалася, што ў Мінску вядомы аўстрыйскі скрыпач Юльян Рахлін выступіць з беларускім сімфанічным аркестрам адначасова ў дзвюх ролях - саліста і дырыжора. Аднак абставіны ўнеслі карэктывы: музыкант за тыдзень да пачатку фестывалю Башмета зламаў руку. Артысту зрабілі аперацыю, і, на жаль, яго выканання на ўнікальнай скрыпцы Страдывары Ex-Liebig 1704 года госці не пачуюць. Аднак сусветная знакамітасць прыедзе ў сталіцу Беларусі на фестываль, каб дырыжыраваць канцэртам закрыцця 9 кастрычніка.

Саліраваць на канцэрце будзе даўні сябар фестывалю народны артыст СССР Віктар Траццякоў. Легендарны скрыпач дзеля фестывалю падкарэкціраваў свае планы і прыедзе ў беларускую сталіцу.

Юбілейны Х Міжнародны фестываль Юрыя Башмета пройдзе ў Беларусі з 28 верасня па 9 кастрычніка. Ён парадуе слухачоў цудоўнымі праграмамі, незвычайнымі праектамі і, зразумела, майстэрствам плеяды сусветных зорак, якіх вядомы беларускі піяніст Расціслаў Крымер збярэ ў Мінску. У гэтым годзе арганізатары пастараюцца расказаць аб дасягненнях фестывалю за дзесяць гадоў, паколькі ён стаў першаадкрывальнікам многіх напрамкаў: маштабныя праекты "Класіка і джаз", "Класіка і рок", "Класіка і паэзія" і шмат іншых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі