Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Стд 2017

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы з Мікалаем Лукашэнкам прыехалі ў госці да жыхароў дома-інтэрната ў Мінску

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы з Мікалаем Лукашэнкам прыехалі ў госці да жыхароў дома-інтэрната ў Мінску5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Педагогі і вучні Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы, дзе навучаецца і малодшы сын Прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка, прывезлі навагодні паказ і падарункі жыхарам мінскага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ужо больш як два гады школа шэфствуе над домам-інтэрнатам, а таму вучняў і іх педагогаў сустракалі як старых сяброў. На гэты раз творчая група падрыхтавала паказ "Мадагаскар" па матывах аднайменнага мультфільма.

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы з Мікалаем Лукашэнкам прыехалі ў госці да жыхароў дома-інтэрната ў МінскуЯшчэ адной добрай традыцыяй стала дарыць не толькі творчыя, але і смачныя падарункі да святочнага стала. Жыхарам мінскага дома-інтэрната даставілі малочныя прадукты з падворка кіраўніка дзяржавы.

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы з Мікалаем Лукашэнкам прыехалі ў госці да жыхароў дома-інтэрната ў МінскуВарта адзначыць, што ў доме-інтэрнаце на вуліцы Ваўпшасава школьнікі частыя госці не толькі на святы. Вучні нярэдка наведваюць пастаяльцаў, працуюць тут на суботніку, прывозяць пачастункі і праводзяць час разам за чаяпіццем.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі