Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Jan 2018

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы арганізавалі для жыхароў дома-інтэрната "Навагодні агеньчык"

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы арганізавалі канцэрт "Навагодні агеньчык" для жыхароў падшэфнага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў, паведамляе БЕЛТА.

Канцэрт рыхтавалі літаральна ўсе - ад вучняў пачатковых да старшых класаў, не абышлося і без дапамогі педагогаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі выканалі нумары ў самых розных жанрах: праспявалі старыя, добра знаёмыя розным пакаленням песні, прачыталі вядомыя байкі і маналогі, ігралі фартэпіянныя творы і прадставілі яркія танцавальныя нумары. Удзельнікам канцэрта стаў і малодшы сын Прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка.

Па традыцыі госці прыехалі ў падшэфны дом-інтэрнат з падарункамі. Самым нечаканым сталі два львінагаловыя трусы з гаспадаркі кіраўніка дзяржавы. Жывёліны хутка асвоіліся і з задавальненнем ішлі на рукі да новых гаспадароў, якія паабяцалі акружыць іх увагай і клопатам. Таксама ў якасці навагодніх падарункаў дзеці перадалі пачастункі і мёд з падворка Прэзідэнта.

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы ўжо не першы раз адзначаюць Новы год з жыхарамі дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў. Іх дружба завязалася яшчэ ў час наведвання гэтай установы Прэзідэнтам Беларусі, калі адным з сюрпрызаў для жыльцоў у інтэрнаце стаў спектакль у выкананні класа, дзе вучыцца Мікалай Лукашэнка.

Сям'я кіраўніка дзяржавы заўсёды прымае актыўны ўдзел у вялікім навагоднім дабрачынным марафоне. На гэты раз старэйшыя сыны Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі разам са сваімі сем'ямі ў рамках акцыі "Нашы дзеці" павіншавалі са святамі выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу Рыты і Сяргея Кундзікавых у Клічаве і прытулку пры педагагічным цэнтры Маскоўскага раёна Мінска.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі