Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Май 2017

Віцебск прысвеціць гэта лета 130-годдзю з дня нараджэння Шагала

Віцебск прысвеціць гэта лета 130-годдзю з дня нараджэння Шагала31 мая, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Арт-цэнтр Марка Шагала ў Віцебску прысвячае 130-годдзю з дня нараджэння мастака выставу "130 гадоў - 130 шэдэўраў. Рэтраспектыва творчасці Марка Шагала са збору музея", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Выстава адкрылася напярэдадні майскіх свят і прадоўжыць сваю работу ўсё лета, каб як мага больш гасцей Віцебска змаглі яе ўбачыць. За 25 гадоў работы ў музеі сфарміравалася вялікая калекцыя работ майстра - больш за 300 арыгінальных графічных лістоў: афорты, акватынты, літаграфіі. Гэта адзін з самых вялікіх збораў на постсавецкай прасторы. Храналагічна калекцыя ахоплівае ўвесь перыяд займання Маркам Шагалам графікай: з 1922 па 1985 год. Уся калекцыя музея сфарміравана дзякуючы падарункам наследнікаў мастака і неабыякавых прыхільнікаў яго творчасці", - расказала дырэктар Музея Марка Шагала Ірына Воранава.

У экспазіцыі прадстаўлены самыя знакавыя работы мастака з музейнага збору: афорт "Бабуля" (1922 год) з серыі ілюстрацый да аўтабіяграфічнай кнігі "Маё жыццё", серыя ілюстрацый да кнігі Марселя Арлана "Мацярынства", акватынты "Алека", "Закаханыя пад дрэвам" і "П'еро", падораныя дачкой мастака Ідай, ксілаграфіі да вершаў Марка Шагала, апошняя работа ў жыцці мастака "Да іншага свету". Упершыню за ўвесь час работы музея адначасова экспануюцца ўсе 96 ілюстрацый да паэмы Гогаля "Мёртвыя душы", перададзеныя ў дар музею ўнучкамі мастака Мерэт і Бэлай Меер. Поўны цыкл афортаў да "Мёртвых душ" - сёння вялікая рэдкасць для музейных і прыватных збораў. На постсавецкай прасторы ён існуе ў калекцыях толькі чатырох музеяў: Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, куды быў перададзены ў дар Маркам Шагалам у 1927 годзе, Дзяржаўнага Эрмітажа ў Санкт-Пецярбургу, куды таксама паступіў у якасці дару ад самога мастака ў 1981 годзе, Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў імя А.Пушкіна ў Маскве і Музея Марка Шагала ў Віцебску.

"У чэрвені наведвальнікаў выставы "130 гадоў - 130 шэдэўраў" чакае сюрпрыз. У экспазіцыі з'явіцца яшчэ адна работа, якая стане своеасаблівай кульмінацыйнай кропкай. Гэта партрэт Марка Шагала, выкананы нямецкім мастаком-гравёрам Германам Штрукам у 1922 годзе", - анансавала Ірына Воранава.

Акрамя таго, на днях у Мінску завяршыўся выставачны праект "Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала", і ў Віцебск вярнуліся творы ўдзельнікаў шагалаўскіх пленэраў, што прайшлі ў абласным цэнтры ў 1994, 1997 і 2016 гадах. Плануецца, што гэтыя работы, якія сталі прадаўжэннем паэтыкі знакамітага майстра, будуць экспанавацца на адной з пляцовак горада ў дні святкавання 130-годдзя з дня нараджэння Шагала.Віцебск прысвеціць гэта лета 130-годдзю з дня нараджэння Шагала

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі