Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Жнв 2016

Віталь Бубновіч заняў пятае месца ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі ў Рыа

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Віталь Бубновіч не змог увайсці ў тройку прызёраў на алімпійскім турніры па стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 м са становішча лежачы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале гэтых спаборніцтваў 41-гадовы беларускі стралок заняў пятае месца з рэзультатам 144,2 бала. У фінальную васьмёрку Віталь Бубновіч выйшаў з чацвёртым рэзультатам, але вышэй падняцца не змог. Яшчэ адзін беларус Юрый Шчарбацэвіч не прайшоў у лік саіскальнікаў узнагарод, паказаўшы 18-ы рэзультат у кваліфікацыі.

Алімпійскім чэмпіёнам у гэтай намінацыі стаў нямецкі спартсмен Хенры Юнгхайнель, які ўстанавіў новы рэкорд Алімпіяд - 209,5 ачка. Серабро заваяваў прадстаўнік Рэспублікі Карэя Кім Чон Хюн (208,2), бронзу вязе дадому расіянін Кірыл Грыгар'ян (187,3).

Беларускія стралкі завершаць алімпійскі турнір 14 жніўня, калі пройдзе турнір па стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 м з трох становішчаў. У гэтай дысцыпліне выступяць Юрый Шчарбацэвіч і Ілья Чаргейка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі