Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Врс 2017

Віртуальнымі карыстальнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'яўляюцца жыхары больш як 110 краін

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віртуальнымі карыстальнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'яўляюцца жыхары 111 краін. Практычна кожны пяты віртуальны карыстальнік - іншаземец, паведаміў сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА дырэктар НББ Раман Матульскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віртуальныя карыстальнікі НББ пражываюць у Расіі, Украіне, Казахстане, ЗША, Германіі, Польшчы, Літве, Латвіі, Малдове, Узбекістане, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Іх колькасць з моманту пераезду бібліятэкі ў новы будынак у 2006 годзе павялічылася ў 18 разоў і на 1 жніўня 2017-га складае больш за 86 тыс.

Агульная колькасць карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі складае 163 тыс., штогод ім выдаецца амаль 2,5 млн экзэмпляраў дакументаў.

Паводле слоў дырэктара НББ, 86 працэнтаў карыстальнікаў - людзі ва ўзросце 16-35 гадоў. Кожны другі чытач НББ - студэнт, кожны чацвёрты - працуючы.

Штогод амаль 18 тыс. чалавек становяцца карыстальнікамі Нацыянальнай бібліятэкі, пры гэтым кожны другі новы карыстальнік наведвае бібліятэку ў аддаленым рэжыме пры дапамозе інтэрнэт-партала.

Раман Матульскі адзначыў, што інфармацыйны рэсурс бібліятэкі налічвае 9,8 млн адзінак захоўвання на розных носьбітах. Кожныя 4 секунды чытачам выдаецца 1 дакумент.

У гэтым годзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 95-гадовы юбілей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі