Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Лют 2016

Восем лепшых жаночых каманд па індорхакеі вызначаць у Мінску ўладальніка Кубка чэмпіёнаў Еўропы

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На веладроме шматфункцыянальнага спартыўна-забаўляльнага комплексу "Мінск-Арэна" сёння стартуе Кубак клубных каманд Еўропы сярод жанчын па індорхакеі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцы нацыянальных чэмпіянатаў з васьмі краін паспрачаюцца за галоўны трафей. Беларусь у турніры прадставіць жаночая каманда "Мінск". Многія ігракі з гэтага клуба ў студзені бягучага года выступалі ў складзе нацыянальнай зборнай, якая заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы. Сур'ёзныя задачы ў сталічных хакеістак і на маючыя адбыцца спаборніцтвы. На думку галоўнага трэнера мінчанак Мікалая Санкаўца, яго падапечныя могуць дабіцца сур'ёзнага поспеху: "Два тыдні таму мы абаранілі тытул чэмпіёнаў Беларусі па індорхакеі, атрымалі добрую практыку. Многія з дзяўчат у камандзе вопытныя ігракі, для якіх спаборніцтвы такога высокага ўзроўню не ўпершыню ў кар'еры. Мы гатовы аказаць упартае супраціўленне кожнай з каманд, але і нашы госці - гэта знакамітыя клубы ў індорхакеі, якія таксама разлічваюць атрымаць Кубак чэмпіёнаў", - адзначыў Мікалай Санкавец.

Жаночая каманда "Мінск" на папярэднім этапе выступіць у групе А і першы матч сёння згуляе з пражскай "Славіяй" (13.30), вечарам беларускам будуць процістаяць хакеісткі "Кампанга" з Нідэрландаў (19.30). Завершыцца папярэдні этап 20 лютага сустрэчай з адным з фаварытаў спаборніцтваў нямецкім "Дзюсельдорферам" (11.20). У групе В Кубка клубных каманд пачнуць барацьбу за ганаровы трафей літоўская "Гінтра", іспанскі клуб "Кампа дэ Мадрыд", аўстрыйскі "Армінен" і ўкраінская "Сумчанка".

За ўзнагароды турніру змогуць прадоўжыць барацьбу па дзве лепшыя каманды з квартэтаў, плэй-оф стартуе на веладроме "Мінск-Арэны" вечарам 20 лютага. На наступны дзень адбудуцца матч за 3-е месца (13.00) і фінал (14.30).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі