Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Май 2016

Вікторыя Азаранка згуляе з Карын Кнап на старце "Ралан Гарос"

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Парыжы адбылася жараб'ёўка другога ў сезоне тэніснага турніру серыі "Вялікага шлема" адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жаночым адзіночным разрадзе на грунтавых парыжскіх кортах "Ралан Гарос" згуляюць тры прадстаўніцы Беларусі. Пятая ракетка планеты Вікторыя Азаранка ў першым раўндзе згуляе з італьянскай тэнісісткай Карын Кнап, якая займае 75-е месца ў сусветным рэйтынгу. У 2007 годзе яны таксама сустракаліся паміж сабой у стартавым крузе французскага чэмпіянату, і тады італьянка перамагла ў двух сэтах - 6:1, 6:1. Вікторыя Азаранка дзясяты раз згуляе ў Парыжы, яе лепшым дасягненнем з'яўляецца выхад у паўфінал у 2013 годзе, дзе яна ўступіла расіянцы Марыі Шарапавай. У мінулым сезоне вядучая беларуская тэнісістка завяршыла выступленне ў трэцім крузе, прайграўшы першай ракетцы свету амерыканцы Серэне Уільямс.

Саперніцай яшчэ адной беларускай тэнісісткі Вольгі Гаварцовай (104-ы нумар рэйтынгу ВТА) будзе пуэртарыканка Моніка Пуіг (51), а Аляксандра Сасновіч (100) будзе гуляць з адным з пераможцаў кваліфікацыйнага турніру.

Матчы асноўнай сеткі пачнуцца ў Парыжы 22 мая, а завершацца 5 чэрвеня. У гэтым годзе агульны прызавы фонд французскага першынства складае 32 млн еўра. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах заробяць па 2 млн еўра, фіналісты атрымаюць па 1 млн, няўдачнікі першага раўнда стануць багацейшымі на 30 тыс. еўра. У мінулым годзе ў жанчын трэці раз чэмпіёнкай стала амерыканка Серэна Уільямс, у мужчын упершыню перамог швейцарац Станіслас Ваўрынка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі