Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Стд 2016

Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд Australian Open-2016

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка паспяхова пачала выступленне на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў стартавым паядынку на кортах "Мельбурн-парка" Азаранка, якая займае 16-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла бельгійскую тэнісістку Элісан Ван Эйтванк (43-і нумар рэйтынгу ВТА) - 6:0, 6:0.

Вікторыя пачала паядынак вельмі ўпэўнена і агрэсіўна, не даўшы магчымасці разгубленай саперніцы ўзяць ні аднаго гейма ў першым сэце. Другая партыя прайшла па такім жа сцэнарыі - Азаранка зноў адразу ўзяла падачу бельгійкі і на адным дыханні зноў выйграла "пад нуль". Матч, які стаў для беларускі добрай размінкай, прадаўжаўся ўсяго 49 мін. Беларуска ў стартавай сустрэчы выйграла 6 геймаў на падачы саперніцы. У другім крузе спаборніцтваў саперніцай Вікторыі Азаранка будзе чарнагорская тэнісістка Данка Ковініч (54). Раней яны не сустракаліся паміж сабой. Лепшая беларуская тэнісістка 11-ы раз выступае на Аustralian Open. Яна двойчы запар выйгравала аўстралійскае першынство - у 2012 і 2013 гадах.

Выступленне ў адзіночным разрадзе першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" прадоўжыць яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (105), якая ўпершыню прабілася ў другі раўнд Australian Open. Заўтра яна сустрэнецца з прымай расійскага тэніса, пятай ракеткай планеты Марыяй Шарапавай.

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (71) у першым раўндзе адзіночнага разраду сустракалася з прадстаўніцай Германіі Таццянай Марыяй (73) і прайграла ў двух сэтах - 4:6, 3:6. Цяпер Гаварцова выступіць у парным разрадзе разам з кітаянкай Чыя-Джунг Чуанг. На старце яны згуляюць з Юліяй Гергес (Германія) і Каралінай Плішкавай (Чэхія), пасеянымі пад 13-м нумарам.

У першым раўндзе Australian Open-2016 адбылося нямала нечаканасцей. У жаночых спаборніцтвах ужо зачахлілі ракеткі 9 сеяных тэнісістак: румынка Сімона Халеп (2-і нумар пасеву), амерыканкі Вінус Уільямс (8), Слоан Стывенс (24), прадстаўніца Даніі Каралін Вазняцкі (16), італьянка Сара Эрані (17), прадстаўніца Германіі Андрэа Петкавіч (22), аўстралійка Саманта Стосур (25), расіянка Настасся Паўлючэнкава (26) і славачка Ганна Караліна Шмідлава (27). У мужчын пасля першага раўнда завяршыў спаборніцтвы адзін з галоўных фаварытаў іспанец Рафаэль Надаль (5).

У мужчынскім парным разрадзе выступяць тры беларускія тэнісісты. Максім Мірны з новым партнёрам Трэтам Х'юі, які прадстаўляе Філіпіны, у першым матчы сустрэнецца з беларусам Аляксандрам Бурым і Дзянісам Істоміным з Узбекістана. Яшчэ адзін беларус Сяргей Бетаў у дуэце з прадстаўніком Расіі Тэймуразам Габашвілі згуляе з брытанска-шведскай парай Дамінік Інглат / Роберт Ліндстэт.

Агульны прызавы фонд Australian Open-2016, які завершыцца 31 студзеня, складае $32 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі