Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Сак 2018

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Маямі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прабілася ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку 1/8 фіналу беларуска, якая цяпер займае 186-е месца ў рэйтынгу WTA, перамагла 32-ю ракетку планеты польку Агнешку Радваньску ў двух сэтах - 6:2, 6:2.

Да гэтай перамогі Вікторыя Азаранка выйграла ў Маямі ў амерыканскіх тэнісістак Кэтрын Беліс (44) і Мэдзісан Кіз (15), а таксама Настассі Севастовай (17) з Латвіі.

Цяпер у матчы за выхад у паўфінал саперніцай Азаранка будзе чэшка Караліна Плішкава, якая займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Вікторыя Азаранка тройчы станавілася пераможцай турніру ў Маямі (2009, 2011, 2016).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі