27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прабілася ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паядынку 1/8 фіналу беларуска, якая цяпер займае 186-е месца ў рэйтынгу WTA, перамагла 32-ю ракетку планеты польку Агнешку Радваньску ў двух сэтах - 6:2, 6:2.
Да гэтай перамогі Вікторыя Азаранка выйграла ў Маямі ў амерыканскіх тэнісістак Кэтрын Беліс (44) і
Мэдзісан Кіз (15), а таксама Настассі Севастовай (17) з Латвіі.Цяпер у матчы за выхад у паўфінал саперніцай Азаранка будзе чэшка Караліна Плішкава, якая займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу.
Вікторыя Азаранка тройчы станавілася пераможцай турніру ў Маямі (2009, 2011, 2016).