Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Jan 2016

Вікторыя Азаранка перад стартам новага сезона ў Брысбене правяла "Дзіцячы дзень"

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пачне новы сезон на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у аўстралійскім Брысбене (прызавы фонд - $850 тыс.) матчам з расіянкай Аленай Весніной, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вікторыя Азаранка завяршыла 2015 год на 22-й пазіцыі ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, а яе сённяшняя саперніца займае 115-ю пазіцыю. У мінулыя гады Азаранка і Весніна сустракаліся паміж сабой 6 разоў і ва ўсіх матчах перамагала беларуская тэнісістка. Апошні раз яны гулялі паміж сабой у 2014 годзе на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" і тады Вікторыя ўзяла верх у двух сэтах з аднолькавым лікам 6:1. У выпадку перамогі над Весніной Вікторыя Азаранка згуляе ў другім крузе з другой ракеткай планеты румынкай Сімонай Халеп, якая пасеяна на гэтым турніры пад першым нумарам.

Напярэдадні старту сезона Вікторыя Азаранка разам з іспанскай тэнісісткай Гарбін Мугурусай, легендарным швейцарцам Роджэрам Федэрэрам і чэхам Радэкам Штэпанекам у Брысбене прыняла ўдзел у традыцыйным "Дзіцячым дні". Зоркі сусветнага тэніса далі юным тэнісістам майстар-класы, якія суправаджаліся выступленнямі герояў папулярных мультфільмаў.

Турнір у Брысбене завершыцца 10 студзеня, пасля чаго вядучыя тэнісісты прадоўжаць падрыхтоўку да першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, які пройдзе ў Мельбурне з 18 па 31 студзеня. Вікторыя Азаранка выйгравала Australian Open двойчы запар - у 2012 і 2013 гадах. У мінулым годзе перамогу атрымала лепшая тэнісістка свету амерыканка Серэна Уільямс, а ў 2014 годзе па-за канкурэнцыяй была кітайская тэнісістка На Лі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі