Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Снж 2016

Вікторыя Азаранка нарадзіла сына

Лепшая тэнісістка Беларусі Вікторыя Азаранка 20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшая тэнісістка Беларусі Вікторыя Азаранка нарадзіла сына, аб чым яна паведаміла на сваёй старонцы ў instagram, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння быў мой самы цяжкі бой і мая лепшая перамога. Наш сын нарадзіўся здаровым і шчаслівым! Вельмі ўдзячная і шчаслівая! Дзякуй!" - гаворыцца ў паведамленні.

Запіс з'явіўся сёння ў 5.10 раніцы.

Аб тым, што Вікторыя Азаранка цяжарная, стала вядома 15 ліпеня. Пра будучую прыемную падзею яна таксама паведаміла паклоннікам праз сацсеткі. У сваім звароце да фанатаў двухразовая чэмпіёнка турніраў "Вялікага шлема" сказала тады аб тым, што яна і яе малады чалавек вельмі рады гэтаму факту і рыхтуюцца да новага этапу ў іх жыцці.

Таксама Вікторыя Азаранка запэўніла, што не збіраецца пакідаць спорт, а наадварот, натхнёная гісторыямі іншых жанчын-спартсменак, якія пасля нараджэння дзяцей дасягалі яшчэ большых вышынь у сваёй прафесійнай кар'еры, і хоча зрабіць тое ж самае. Яна падзякавал ўсім за падтрымку, паколькі для яе гэта шмат значыць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі