Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Ліп 2017

"Вялікая бард-рыбалка" запрашае на конкурс юшкі і рыбных страў

13 ліпеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Знаёмства з арыгінальнымі тэхналогіямі і рэцэптурамі гатавання юшкі і рыбных страў на адкрытым агні чакае гасцей на III Міжнародным свяце "Кірмаш смаку", якое пройдзе 29 ліпеня на прызы кампаніі "Крамет" у п. Грудзічына Быхаўскага раёна ў фармаце VIII Міжнароднага музычна-спартыўнага свята "Вялікая бард-рыбалка". Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік праекта, прарэктар па выхаваўчай рабоце Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання, нацыянальны эксперт WorldSkills Belarus па кампетэнцыі "Кулінарнае майстэрства" Вольга Мацыкава.

Конкурсная праграма будзе прадстаўлена двума фуд-кортамі (зоны харчавання): "Гатаванне юшкі", "Гатаванне страў з рыбы". А вядучыя выкладчыкі кафедры тэхналогіі прадукцыі грамадскага харчавання і мясапрадуктаў Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання і шэф-повары Магілёва правядуць для жадаючых майстар-класы. У спаборніцтве могуць удзельнічаць каманды, якія складаюцца з двух-пяці чалавек, у тым ліку студэнтаў профільных вышэйшых навучальных устаноў, каледжаў, ліцэяў Беларусі і замежных краін, а таксама любыя іншыя каманды (у тым ліку прафесійных работнікаў сферы грамадскага харчавання). На сённяшні дзень заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі каманды з трох краін: Беларусі, Расіі і Украіны, чакаецца пацвярджэнне на ўдзел гасцей з Польшчы і Славакіі.

Акрамя гатавання конкурсных страў будуць ацэньвацца любыя формы іх дэманстрацыі або абароны (выкарыстанне музычнага суправаджэння і інш.), магчыма прыцягненне загадзя падрыхтаванай групы падтрымкі. Асноўныя ж крытэрыі ацэнкі задання - арыгінальнасць рэцэптуры, збалансаванасць смаку, ідэі ў прэзентацыі і абароне. Таксама будзе ацэньвацца артыстычнасць, камунікатыўнасць, уменне пераконваць. Увесь посуд, інвентар і іншую атрыбутыку, а таксама прадукты, неабходныя для гатавання страў, забяспечвае сама каманда. У якасці галоўнага прыза пераможцаў чакаюць сталовыя наборы прэміум-класа ад кампаніі "Крамет", якая з'яўляецца буйнейшым вытворцам у Рэспубліцы Беларусь сталовых прыбораў. "Рэалізацыя гэтага праекта будзе садзейнічаць павышэнню цікавасці да аўтэнтычных кулінарных традыцый, якія існуюць у гатаванні страў на адкрытым агні, папулярызацыі прафесіі повара, якасці прафесійнага гатавання", - падкрэсліла Вольга Мацыкава.

Свята стартавала ў 2010 годзе і ператварылася ў яркую і неардынарную культурную падзею ў Магілёўскай вобласці, пра якую ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Гэта выдатная магчымасць адпачыць з сям'ёй на маляўнічым беразе Чыгірынскага вадасховішча і паслухаць разнажанравую музыку. Штогод мерапрыемства збірае больш за 3 тыс. гасцей і ўдзельнікаў з розных краін. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Магілёўскі аблвыканкам і Быхаўскі райвыканкам, творчае аб'яднанне "Сваё асяроддзе" і грамадскі Савет па развіцці аграэкатурызму ў Магілёўскай вобласці.

Генеральны партнёр праекта - ААТ "Магатэкс", афіцыйны партнёр - ААТ "Белшына". Генеральны інфармацыйны партнёр - УП "БелТА".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі