У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Жнв 2014

Вялікі тэатр Беларусі рыхтуе прэм'еру балета "Жар-птушка"

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі рыхтуе прэм'еру балета "Жар-птушка" Ігара Стравінскага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў службе маркетынгу, інфармацыі і рэкламы тэатра.

Упершыню гэта пастаноўка была прадстаўлена знакамітай антрэпрызай Сяргея Дзягілева "Рускія сезоны" на сцэне парыжскай Гранд-Оперы ў 1910 годзе. Балет паводле матываў рускіх народных казак з лібрэта і харэаграфіяй легендарнага Міхаіла Фокіна ў мастацкім афармленні Леона Бакста і Аляксандра Галавіна ўвайшоў у гісторыю рускага і сусветнага мастацтва. У новым тэатральным сезоне спектакль папоўніць рэпертуар Вялікага тэатра Беларусі.

Галоўныя партыі выканаюць вядучыя артысты балетнай трупы: народныя артысты Беларусі Ігар Артамонаў, Вольга Гайко, Людміла Кудраўцава; заслужаныя артысты Ірына і Алег Яромкіны, Антон Краўчанка; лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў Ягор Азаркевіч, Кацярына Алейнік, Ігар Аношка, Людміла Хітрова, Аляксандра Чыжык; салісты Марына Вежнавец, Юрый Кавалёў, Іван Савянкоў, Ганна Фокіна і інш.

Ставіць балет народны артыст Расіі Андрыс Ліепа. "Я вельмі цаню тое арыстакратычнае багацце, якое ёсць у Вялікім тэатры Беларусі. Галоўныя партыі ў спектаклі рэпеціруюць пяць пар, а такую раскошу сабе могуць дазволіць толькі сур'ёзныя тэатры", - адзначае рэжысёр.

Першы паказ спектакля запланаваны на 3 кастрычніка. У новым сезоне аматары харэаграфіі ўбачаць і іншыя прэм'еры: балеты "Лаўрэнсія" на музыку Аляксандра Крэйна, рэжысёрам якога выступае Ніна Ананіяшвілі, і "Маленькі прынц" Яўгена Глебава, над якім працуе Аляксандра Ціхамірава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс