Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Кст 2018

Вядучыя бізнес-інкубатары Расіі і Эстоніі падзеляцца вопытам на форуме ў Мінску

Вядучыя бізнес-інкубатары Расіі і Эстоніі падзеляцца вопытам на форуме ў Мінску

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум "Лепшыя практыкі паспяховых бізнес-інкубатараў і акселератараў: расійскі вопыт" пройдзе 4 і 5 кастрычніка ў сталічным бізнес-клубе "Імагуру", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Кіраўнікі вядучых бізнес-інкубатараў Масквы, Санкт-Пецярбурга і Таліна ў фармаце семінара падзеляцца з беларускімі калегамі вопытам, як пабудаваць сваю справу на дапамозе ў развіцці чужога бізнесу.

"Ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны працуюць 26 бізнес-інкубатараў і больш за 100 цэнтраў падтрымкі прадпрымальнікаў. Кожная з гэтых устаноў аказвае бясплатныя кансультацыі, праводзіць навучанне і забяспечвае неабходнымі рэсурсамі прадпрымальнікаў у час іх першых крокаў да адкрыцця ўласнай кампаніі. І пералік такіх устаноў хутка папоўніцца новымі", - адзначылі арганізатары форуму.

Сярод больш як 100 удзельнікаў семінара з Мінска, абласных цэнтраў і невялікіх гарадоў будуць не толькі кіраўнікі бізнес-інкубатараў, але і прадпрымальнікі, якія толькі збіраюцца адкрыць такую арганізацыю ў сваім горадзе, у прыватнасці ў Глыбокім, Барані, Чавусах і Крычаве. Стварэнне і аснашчэнне цэнтраў дапамогі прадпрымальнікам адбываецца дзякуючы рэалізацыі сумеснага праекта ПРААН і Мінэканомікі "Малыя гарады".

Арганізатарамі форуму выступаюць Праграма развіцця ААН і Міністэрства эканомікі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі