Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Снж 2015

Вядомыя гоншчыкі свету гатовы выступаць на МАЗах

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартыўныя грузавікі Мінскага аўтазавода, на якіх каманда "МАЗ-СПОРТаўта" выступае ў ралі-рэйдзе "Дакар", прыцягнулі ўвагу замежных пакупнікоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе партнёра каманды Альфа-Банка (Беларусь).

Спартыўныя грузавікі з сілуэтам "зубра" гатовы збіраць на Мінскім аўтазаводзе пад заказ - з улікам індывідуальных пажаданняў пакупнікоў. Канчатковы кошт будзе залежаць ад камплектацыі і складзе больш за $100 тыс.

Некалькі вядомых гоншчыкаў свету ўжо выказалі інтарэс да спартыўных МАЗаў. "Яны выказалі патэнцыяльнае жаданне ў перспектыве выступаць на ралі-рэйдах на спартыўнай тэхніцы беларускай вытворчасці", - адзначыў кіраўнік каманды Валерый Казлоўскі.

На маючы адбыцца марафон каманда прывезла новы спартыўны грузавік з рухавіком Gyrteсh, сабраным чэшскай кампаніяй PowerTech Systems на аснове агрэгата Caterpiller. Магутнасць матора складае 930 к.с., а вярчальны момант - 4200 Н·м. Рухавік прыкметна лягчэйшы за тыя, што выкарыстоўваліся камандай раней. У выніку грузавік "пастрайнеў" на 300 кг. Акрамя таго, удалося павысіць скорасныя якасці і праходнасць аўтамабіля ва ўмовах бездарожжа.

У аўтамабілі ўстаноўлены новы рулявы механізм, святлодыёдныя ліхтары і сістэма кандыцыяніравання. Мазаўскія канструктары і механікі таксама папрацавалі над падвескай і трансмісіяй. На гэтым "Дакары" каманда вярнулася да выкарыстання алюмініевых паліўных бакаў, але больш надзейных і трывалых. А вось кузаў істотна не змяніўся - пазнаваемы сілуэт грузавікоў застаўся ранейшым.

Новы аўтамабіль будзе выконваць функцыю "хуткай тэхнічкі", якая прызначана дапамагаць іншым экіпажам у час гонкі. "Такое рашэнне невыпадкова: мы хацелі б праверыць новую машыну ў суровых умовах ралі-марафону, але пры гэтым звесці рызыкі да мінімуму. Таму асноўныя экіпажы, задача якіх змагацца за высокі рэзультат, будуць ехаць на абноўленых грузавіках праверанай канструкцыі з рухавікамі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў", - растлумачыў Валерый Казлоўскі.

На распрацоўку новай мадэлі паўплывалі не толькі жаданне каманды, але і змяненні ў тэхнічным рэгламенце "Дакара". Згодна з дакументам, аб'ём рухавікоў спартыўных грузавікоў не павінен перавышаць 16,5 л. Праўда, пазней патрабаванні змякчылі - прапанавалі, каб хаця б адзін аўтамабіль ад каманды адпавядаў новым стандартам.

Новы МАЗ прадстаўлены на "Дакары" ў адзіным экзэмпляры. У час ралі-рэйду канструкцыю пратэсціруюць, пасля чаго ўдасканаляць і выкарыстаюць для стварэння новых аўтамабіляў.

Уладальнікам беларускай каманды выступае Мінскі аўтазавод, парнёрам - Альфа-Банк (Беларусь). Ралі-рэйд "Дакар-2016" пройдзе па тэрыторыях дзвюх краін - Аргенціны і Балівіі. Пачнецца гонка 2 студзеня з пралога ў Расарыа, а 3 студзеня адбудзецца першы этап у Буэнас-Айрэс - Віла Карлас Пас, завершыцца ралі-рэйд 16 студзеня таксама ў Расарыа. За гэты час гоншчыкам трэба праехаць 9385 км ва ўмовах бездарожжа, высакагор'я, камяністых участкаў, каньёнаў, саланчакоў, пясчаных дзюн і барханаў. У класе грузавікоў у марафоне прымуць удзел 59 экіпажаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі