Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Nov 2018

Відэавізіткі дзіцячага "Еўрабачання-2018" перанясуць фіналістаў у розныя куткі Беларусі

Відэавізіткі дзіцячага
Кадр з відэа Белтэлерадыёкампаніі

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Відэавізіткі міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" перанясуць фіналістаў у розныя куткі Беларусі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская.

"Творчая каманда Белтэлерадыёкампаніі прыдумала 20 міні-гісторый. Паводле рэжысёрскай задумы, дзеці з дапамогай акуляраў віртуальнай рэальнасці пераносяцца ў розныя куткі Беларусі. Відэавізіткі будуць паказваць на вялікіх экранах у "Мінск-Арэне" за некалькі секунд да выхаду ўдзельніка на сцэну", - расказала Святлана Смалонская-Краскоўская.

Цяпер праходзяць рэпетыцыі ўдзельнікаў фінальнага шоу. "22-23 лістапада пройдуць другія рэпетыцыі на сцэне "Мінск-Арэны". Акрамя таго, фіналістам конкурсу песні трэба будзе адказаць на шматлікія пытанні СМІ ў час прэс-канферэнцый. Для канкурсантаў таксама падрыхтавана насычаная культурная праграма, што дасць магчымасць ім бліжэй азнаёміцца з Беларуссю", - адзначыла кіраўнік прэс-службы.

Доўгачаканы фінальны канцэрт дзіцячага "Еўрабачання-2018" пачнецца 25 лістапада ў 18.00 у "Мінск-Арэне". Прадстаўнік Беларусі Даніэль Ястрэмскі выступіць пад восьмым нумарам. Ён выканае кампазіцыю "Time". А каб гледачы шоу змаглі сапраўды акунуцца ў атмасферу музыкачнага свята, арганізатары запрашаюць прыходзіць у "Мінск-Арэну" загадзя - у фае для іх будзе арганізавана забаўляльная праграма.

Прамую трансляцыю песеннага форуму будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by і афіцыйны сайт дзіцячага "Еўрабачання" www.junioreurovision.tv

За ўсімі падзеямі Еўратыдня можна таксама сачыць у выпусках навін і дзённіках конкурсу, якія выходзяць на "Беларусь 1" па буднях у 20.55, а ў нядзелю - у 17.35.

Арганізатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі