Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Feb 2020

Васьмігадовая беларуска Мая Сівец перамагла ў прэстыжным конкурсе харэаграфіі ў Германіі

Васьмігадовая беларуска Мая Сівец перамагла ў прэстыжным конкурсе харэаграфіі ў Германіі
Мая Сівец. Фота арганізатараў конкурсу

26 лютага, Мінск /Настасся Архіпава - БЕЛТА/. Вучаніца Балетнай школы Вежнавец васьмігадовая Мая Сівец стала пераможцай вялікага Міжнароднага харэаграфічнага конкурсу Tanzolymp у Берліне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар школы, заслужаная артыстка Беларусі, прыма Вялікага тэатра Беларусі Марына Вежнавец.

Мая Сівец атрымала залаты медаль у катэгорыі "Класічны танец" сярод дзяцей ад 8 да 12 гадоў, што дало магчымасць Беларусі ўпершыню ўвайсці ў дзясятку лепшых і аказацца на восьмым месцы. Дзяўчынка стала адзінай беларускай удзельніцай гала-канцэрта, у якім выступілі лепшыя танцоры свету гэтага года. Яна праявіла сябе і ў катэгорыі "Сучасны танец" (сола, 8-12 гадоў), дзе атрымала бронзавы медаль.

"Мая Сівец - такое дзіця, якое заўсёды ўсё робіць максімальна, даваць слабіну - гэта не пра яе. Словы педагога для яе - закон, адсюль і атрымліваюцца высокія вынікі. Для васьмігадовага ўзросту Мая чыста адпрацавала вельмі складаныя рухі, і гэта адзначыла журы", - расказала пра сваю выхаванку Марына Вежнавец.

На перамогу ў конкурсе, які праходзіў 13-17 лютага, прэтэндавалі больш за 1 тыс. удзельнікаў ва ўзросце ад 8 гадоў да 21 года з розных краін, у тым ліку Японіі, Сінгапура, ЗША, Канады, Расіі, Украіны, Бразіліі, Германіі, Італіі. Яны спаборнічалі ў шасці катэгорыях.

Паводле слоў Марыны Вежнавец, Tanzolymp - адзін з мацнейшых харэаграфічных конкурсаў у свеце. "У такой узроставай катэгорыі існуюць два асноўныя конкурсы: Youth America Grand Prix і Tanzolymp. Тут збіраецца вялікая колькасць дырэктараў школ, тэатраў, прым-балерын з усяго свету. З-за таго, што ў журы ўваходзіць каля 15 чалавек, ён так шмат для нас значыць", - растлумачыла яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі