Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Aug 2016

Васіль Кірыенка будзе сцяганосцам зборнай Беларусі на адкрыцці Алімпіяды

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Велагоншчык Васіль Кірыенка будзе несці дзяржаўны сцяг Беларусі на цырымоніі адкрыцця ХХХI летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Першапачаткова планавалася, што сцяг панясе алімпійскі чэмпіён Лондана 2012 года па кулявой стральбе Сяргей Мартынаў, які цяпер з'яўляецца трэнерам. Аднак у сувязі з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта аб тым, што сцяганосцам нацыянальных дэлегацый на цырымоніі адкрыцця Гульняў могуць быць выключна дзеючыя спартсмены, якія будуць удзельнічаць у спаборніцтвах у Рыа, адбылася гэта замена. Веласіпедыст Васіль Кірыенка з'яўляецца чэмпіёнам свету і пераможцам першых Еўрапейскіх гульняў, якія прайшлі ў Баку год таму.

Цырымонія адкрыцця Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра адбудзецца 5 жніўня на стадыёне "Маракана". У склад беларускай алімпійскай каманды ўвайшлі 124 атлеты, якія будуць спаборнічаць за ўзнагароды ў 24 спартыўных дысцыплінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі