Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліп 2016

Узнагароды Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ўручылі на "Славянскім базары"

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота16 ліпеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Спецыяльныя дыпломы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы "За творчае ўвасабленне ідэй дружбы народаў Беларусі і Расіі" ўручаны на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагароджанне лаўрэатаў адбылося позна вечарам 15 ліпеня на канцэрце "Саюзная дзяржава запрашае..." у Летнім амфітэатры. Дыпломы і прызы атрымалі спявачка Вольга Кармухіна, спявак Руслан Аляхно, Акадэмічны ансамбль песні і танца Расійскай арміі імя А.Аляксандрава, генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Аляксандр Сідарэнка.

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота і спявачка Вольга КармухінаУзнагароды лаўрэатам уручыў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. У сваім прывітанні ён адзначыў, што Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы актыўна працуе над тым, каб беларусы і расіяне не адчувалі праблем пры перасячэнні граніц Беларусі і Расіі, паступленнi на вучобу або работу на саюзнай прасторы. "Можна людзей прымусіць разам рабіць нейкія справы, нешта будаваць. Але нельга прымусіць людзей разам адпачываць. Павінна быць жаданне паразмаўляць з сябрамі, пабываць там, дзе ты адчуваеш сябе спакойна, дзе табе рады. І вось тут, у Віцебску, для гасцей фестывалю рэспубліканскія і мясцовыя ўлады, жыхары горада робяць усё, каб мы адчувалі сябе дома, каб тут было добра", - сказаў Рыгор Рапота.

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота і генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Аляксандр СідарэнкаУ сваю чаргу старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях, член Камітэта Савета Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Алена Афанасьева зачытала прывітанне ўдзельнікам і гасцям форуму ад спікера Дзярждумы Расійскай Федэрацыі, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргея Нарышкіна. "Ваш фестываль стаў добрай традыцыяй, аб'ядноўваючы нацыянальныя культуры, ён умацоўвае дружбу і ўзаемаразуменне паміж нашымі народамі. Упэўнены, што 25-ы "Славянскі базар" стане яркай падзеяй у культурным жыцці краін СНД і знойдзе гарачы водгук у гасцей фестывалю. Жадаю незабыўных уражанняў і выдатнага настрою", - гаворыцца ў прывітанні.

У праграме "Саюзная дзяржава запрашае..." гледачы атрымалі задавальненне ад сустрэчы з Акадэмічным ансамблем песні і танца Расійскай арміі імя А.Аляксандрава, разам з якім выступілі Ларыса Доліна, Надзея Бабкіна, Вітольд Пятроўскі, Ксенія Дзяжнёва, ансамбль "Сябры", Мікалай Скорыкаў і інш.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі