Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Apr 2019

Устаноўлены медаль у гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены юбілейны медаль "75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Адпаведны ўказ нумар 134 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Медалём узнагароджваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.

Акрамя таго, гэтай узнагароды могуць удастойвацца замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне краіны, а таксама ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі і іншых воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржаўных органаў і асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечванне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення краіны.

Медаль вырабляецца з латуні. На яго правым баку размешчаны абеліск "Мінск - горад-герой" і скульптура жанчыны, якая ўвасабляе вобраз Радзімы. Па акружнасці медаля нанесены надпіс "Подзвіг народа несмяротны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі