У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Кст 2013

Усебеларуская сустрэча каталіцкіх свяшчэннікаў пройдзе ў Мінску 15 лістапада

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларуская сустрэча каталіцкіх свяшчэннікаў пройдзе ў Чырвоным касцёле (касцёле святых Сымона і Алены) у Мінску 15 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рымска-каталіцкай царкве (РКЦ) у Беларусі.

Сустрэча будзе прысвечана завяршэнню Года веры, а яе дэвізам стане Lumen fidei - fidelitas sacerdotalis (лат. - Святло веры - святарская вернасць). У праграме гэтага маштабнага форуму каталіцкіх свяшчэннікаў Беларусі як традыцыйныя богаслужэнні і выступленні іерархаў, так і нефармальная сустрэча за кубкам чаю. Акрамя таго, будуць праведзены круглыя сталы, прысвечаныя кананічнаму праву, супрацоўніцтву свяшчэннікаў і людзей, якія не маюць духоўнага звання, рабоце са СМІ, дабрачыннасці і г.д.

Такая сустрэча свяшчэннікаў будзе праходзіць у Беларусі другі раз. Да гэтага яе арганізоўвалі ў 2009 годзе. Месцам яе правядзення таксама быў Чырвоны касцёл.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску