18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урок Памяці, прысвечаны трагедыі ў Хатыні, пройдзе ва ўстановах адукацыі Беларусі 20 сакавіка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны адукацыйны партал.
Змест урока накіраваны на пашырэнне ведаў навучэнцаў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне паважлівага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне гістарычнай памяці навучэнцаў.
На занятку дзецям будзе прапанавана падрыхтаваць вусны часопіс з падборам фактычнага, літаратурнага і музычнага матэрыялу, паколькі большасць навучэнцаў 5-11-х класаў і часткова навучэнцы 1-4-х класаў ужо маюць уяўленне аб трагедыі ў Хатыні. Пры "разглядзе" першай старонкі вуснага часопіса "Трагедыя Хатыні - гісторыя, якую нельга забываць" рэкамендавана выкарыстоўваць інфармацыю вучэбных дапаможнікаў "Геноцид белорусского народа в годы Великой Отечественной войны". Школьнікі будуць чытаць вершы пра Хатынь, разглядаць карціны, прысвечаныя гэтай трагеды, слухаць тэматычныя песні. У канцы ўрока навучэнцы ўшануюць памяць усіх загінулых мінутай маўчання.
Матрыца і прэзентацыя для правядзення ўрока размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале.